Спадчына: Вынаходнікі
Аўторак, 05 Красавік 2022 14:27
13 красавіка 2022 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксандравіча Пасвенчука (1947), вынаходніка, доктара філасофіі ў галіне інфармацыйных тэхналогій
Іван Аляксандравіч Пасвянчук нарадзіўся 13 красавіка 1947 г. у в. Лука Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі, Аляксандр Савіч і Надзея Фёдараўна, працавалі ў калгасе. Вучыўся Іван у Лукскай пачатковай школе, потым у Шамятоўскай васьмігадовай школе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе працоўнай моладзі ў г. Кобрыне. Працаваў на прадпрыемствах Кобрына і раёна фрэзероўшчыкам, шафёрам.